Расіянак заклікалі не займацца сэксам з замежнікамі падчас ЧС па футболе



У інтэрв’ю радыёстанцыі «Говорит Москва» старшыня камітэта Дзярждумы па пытаннях сям’і, жанчын і дзяцей Тамара Плятнёва паведаміла, што падобныя паводзіны суайчынніц прыводзяць да нараджэння дзяцей у няпоўных сем’ях.

Плятнёва распавяла, што вопыт Алімпіяды-80 прывёў да з’яўлення ў краіне мноства маці-адзіночак.

«Добра, калі яшчэ адной расы, а калі іншай расы, то зусім. Мы сваіх дзяцей павінны нараджаць. Я не нацыяналіст, але тым не менш».

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расеі: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Сочы, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Калінінградзе, Екацярынбургу, Саранску, Валгаградзе і Растове-на-Доне.

Чакаецца, што ў сталіцу ў рамках чэмпіянату прыедзе да аднаго мільёна заўзятараў.

Праз сайт FIFA прададзена ўжо больш за два мільёны чатырыста тысяч квіткоў.

Сярод замежных заўзятараў больш актыўна за ўсё амерыканцы. У тройку лідараў таксама ўвайшлі фанаты з Бразіліі, Калумбіі і Германіі.

govoritmoskva.ru