„Раўбічы” прымуць у 2019 годзе чэмпіянат Еўропы па біятлоне



Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіянату Еўропы па біятлоне 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту „Раўбічы”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

Плануецца, што кантынентальны біятлонны форум пройдзе з 18 па 24 лютага. Акрамя таго, у 2019 годзе „Раўбічы” прымуць летні чэмпіянат свету па біятлоне.

belta.by