„Рэал” выйграў Суперкубак УЕФА



 Футбалісты мадрыдскага „Рэала” выйгралі Суперкубак УЕФА, абыграўшы ў сталіцы Македоніі Скоп’і на стадыёне „Філіп II Арэна” англійскі „Манчэстэр Юнайтэд” з лікам 2:1.

У першым тайме іспанскі клуб адкрыў рахунак на 24-й мінуце пасля дакладнага ўдару бразільца Карласа Каземіра. Пасля перапынку „Рэал” забіў другі раз. Гарэт Бэйл зрабіў дакладную перадачу ў штрафную саперніка на ход Іска, які ўпэўнена перайграў галкіпера „Манчэстэра” Давіда дэ Хеа – 2:0.

Англійская каманда мела некалькі магчымасцей, каб скараціць адставанне, але змагла вызначыцца толькі аднойчы. На 62-й мінуце Рамелу Лукаку стаў аўтарам гола ў складзе „Манчэстэр Юнайтэд”.

Мадрыдскі „Рэал” другі раз запар і чацвёрты раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Суперкубка УЕФА, які разыгрываецца паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Матчы за Суперкубак праводзяцца з 1972 года. Больш за ўсё, па пяць разоў, гэты трафей выйгравалі „Барселона” і „Мілан”.

belta.by