“Рэал” выйграў Суперкубак УЕФА



Мадрыдскі “Рэал” выйграў у “Севільі” у матчы за Суперкубак УЕФА. Гульня адбылася ў Кардыфе і завяршылася з лікам 2:0. Абодва галы забіў Крышціяну Раналду, які вызначыўся ў кожным з таймаў. “Рэал” выйшаў наперад на 30-й хвіліне. Гарэт Бэйл прабег па левым флангу, наблізіўся да штрафной і падаў на далёкую штангу – Раналду апынуўся за спінамі супернікаў і ў падзенні занёс гульнявы снарад у сетку. Дубль партугалец аформіў у пачатку другога тайма. Карым Бензема не стаў сам біць з лініі штрафной, аддаўшы перадачу на Раналду, які метраў з 20 нанёс дакладны ўдар у далёкі кут. “Рэал” прымаў удзел у матчы за Суперкубак УЕФА як пераможца Лігі чэмпіёнаў, а “Севілья” – як пераможца Лігі Еўропы. Для “Рэала” гэта другі Суперкубак УЕФА. У 2002 годзе мадрыдская каманда перамагла “Феенорд”.

Yauheni Ivin, Беларускае Радыё Рацыя