„Рома” і „Ліверпуль” першымі выйшлі ў паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў



Італьянская „Рома” і англійскі „Ліверпуль” сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Футбалісты „Барсы” пасля вікторыі над італьянскай „Ромай” (4:1) не змаглі дабіцца патрэбнага рэзультату ў Рыме. Яны прапусцілі гол на 6-й хвіліне ад Эдзіна Джэка, развіць поспех гаспадарам удалося ў другім тайме, калі спачатку Даніэле Дэ Росі рэалізаваў пенальці – 2:0, а на 82-й хвіліне Костас Манолас зрабіў лік 3:0. Госці пайшлі ў атаку, каб забіць гол, але ні Месі, ні яго партнёры не змаглі вызначыцца і выбылі з турніру. „Рома” выйшла ў паўфінал дзякуючы гасцявому голу.

Прайграўшы ў гасцях „Ліверпулю” 0:3, „Манчэстэр Сіці” ў сябе дома адкрыў лік ужо на 2-й хвіліне гульні пасля ўдару Габрыэла Жэзуса. Да перапынку лідары прэм’ер-лігі мелі перавагу, але больш мячоў не забілі. Госці, якія ў першым тайме нанеслі ўсяго адзін удар, у другім згулялі значна лепш. Праз 10 хвілін пасля аднаўлення гульні свой чарговы гол забіў іх вядучы бамбардзір Махамед Салах, а за 13 хвілін да фінальнага свістка Раберта Фірміно ўстанавіў канчатковы рэзультат – 2:1 на карысць „Ліверпуля”.

Два іншыя паўфіналісты чэмпіёнскай Лігі вызначацца сёння вечарам. Мюнхенская „Баварыя” прыме на сваім полі іспанскую „Севілью”, іншы іспанскі гранд – „Рэал” у Мадрыдзе згуляе з італьянскім „Ювентусам”. У першых матчах баварцы перамаглі ў гасцях 2:1, а „Рэал” перамог у Турыне з лікам 3:0.

belta.by