„Ротар” вернецца ў расейскую прэм’ер-лігу праз 16 гадоў



15 траўня на пасяджэнні выканкама РФС вырашана, што чэмпіянат Расеі ў другім дывізіёне не будзе адноўлены. Сезон завершаны з тым відам табліцы, які яна прыняла на момант прыпынення турніру ў сакавіку. Такім чынам, лідар ФНЛ, узначалены беларусам Аляксандрам Хацкевічам, „Ротар” атрымаў права вярнуцца ў расейскую прэм’ер-лігу. Валгаградская каманда выступіць у элітным дывізіёне ўпершыню за 16 гадоў.

Дзяніс Рутэнка, які правёў 126 матчаў за зборную Беларусі, завяршыў кар’еру

Правы крайні Дзяніс Рутэнка завяршае гульнявую кар’еру. Апошнім клубам гандбаліста быў менскі СКА. У сваім фінальным сезоне Рутэнка-малодшы адзначыўся 65 галамі ў 38 матчах. За нацыянальную зборную Дзяніс правёў 126 матчаў і закінуў 306 галоў (па абодвух паказчыках уваходзіць у дзясятку найлепшых гандбалістаў Беларусі ў гісторыі), – паведамляе афіцыйны сайт СКА. Раней стала вядома аб завяршэнні кар’еры іншага ветэрана – Івана Броўкі.

Момо Янсане: паведамляю вам, што некалькі сябраў „Іслачы” захварэлі на каронавірус

Нападнік і лепшы снайпер „Іслачы” Момо Янсане праінфармаваў аб заражэнні каронавірусам некалькіх прадстаўнікоў клуба з Менскага раёна і заклікаў увесці каранцін. „Паведамляю вам, што некалькі сябраў нашага клуба захварэлі каронавірусам. Жадаю ім здароўя. Хачу, каб ўвялі санітарныя меры, уключаючы каранцін на некалькі дзён перад тым, як што-небудзь працягваць. Ды дапаможа Бог!”, – напісаў Янсане ў твітары.

Фінскі настаўнік зборнай Польшчы Томэк Валтанен прэтэндуе на пасаду галоўнага трэнера „Барыса”

Новым галоўным трэнерам „Барыса” можа стаць фінскі спецыяліст Томэк Валтанен, які ў цяперашні час узначальвае зборную Польшчы. Клуб з Нур-Султана шукае замену беларусу Андрэю Скабелку, які сышоў у яраслаўскі „Лакаматыў”. Валтанен пакуль не працягнуў кантракт з федэрацыяй хакея Польшчы, перамовы павінны прайсці ў чэрвені. Пад кіраўніцтвам Валтанена палякі ў Нур-Султане заваявалі пуцёўку ў фінальны раўнд алімпійскай кваліфікацыі, які пройдзе ў жніўні 2021 года ў Браціславе.

Чэмпіянат свету па міні-футболе перанесены на 2021 год

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) перанесла чарговы чэмпіянат свету па міні-футболе на 2021 год. Такое рашэнне бюро савета ФІФА прыняло ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Такім чынам, сусветнае першынство па міні-футболе, якое павінна было прайсці ў Літве восенню гэтага года, перанесена на 12 верасня – 3 кастрычніка 2021 года. Зборная Беларусі не змагла прабіцца ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, заняўшы чацвёртае месца ў групе А элітнага адборавага раўнду.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя