Руслан Юдзянкоў пакінуў „Гомель”



У мінулым сезоне Руслан бараніў колеры клуба ў 26 матчах першынства краіны, а таксама дэбютаваў за нацыянальную зборную, у складзе якой правёў 4 паядынкі.

Альберт Рыбак стаў новым галоўным трэнерам бабруйскай „Белшыны”. Асіставаць яму будзе Віталь Паўлаў”,— гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта «Белшыны».

«Крумкачы» падалі заяву на ўдзел у другой лізе.

«Крумкачы» падалі заяву на ўдзел у другой лізе, пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.

У першую чаргу паніжэнне ў класе абумоўленае адмовай у арэндзе стадыёнаў, якія б прайшлі ліцэнзаванне ў першай лізе. «Крумкачам» у арэндзе стадыёна адмовілі САК «Алімпійскі» і ФК «Менск». Таксама клуб звяртаўся да РЦАР-БДУ, дзе трэніраваўся і гуляў у 2018 годзе, але таксама атрымаў адмову. Яшчэ «Крумкачы» звярталіся па пытаннях арэнды стадыёна «Азёрны» ў Смалявічах, але мясцовы ўлады адмовілі, спаслаўшыся на тое, што стадыён будзе пераабсталяваны пад спаборніцтвы па рэгбі.

Хакеісткі Канады і Чэхіі перамаглі на старце Алімпійскіх гульняў

На XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне адбыліся стартавыя матчы жаночага хакейнага турніру. У папярэдняй групе А ўладальніцы срэбра Пхенчхана-2018 хакеісткі Канады разграмілі саперніц са Швейцарыі з вынікам 12:1. Пазней дзейны алімпійскі чэмпіён зборная ЗША сустрэнецца з камандай Фінляндыі, якая на папярэдняй Алімпіядзе стала бронзавым прызёрам. У гэтым квінтэце таксама выступяць расійскія хакеісткі, якія ў Пхенчхане занялі 4-е месца. У першым паядынку групы В зборная Чэхіі перайграла кітаянак з лікам 3:1.

«ПСЖ» прапануе Зідану больш за 12 млн еўра ў год

«ПСЖ» хоча, каб Зінедзін Зідан узначаліў каманду. На думку савета дырэктараў, толькі 49-гадовы француз здольны навесці парадак у зорнай распранальні. Як паведамляе Foot Mercato, Зыдан прапанавалі вельмі высокі заробак у 12 мільёнаў еўра, каб пераканаць перайсці ў «ПСЖ». Гэтая сума перавышае цяперашнюю зарплату Маўрысіё Пачэціна, які атрымлівае 8 мільёнаў еўра ў год.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]