Сабаленка і Кудзярметава выйгралі парны разрад турніру ў Тайбэі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і расейка Вераніка Кудзярметава сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў Тайбэі – Taipei OEC Open з прызавым фондам $115 тыс.

У фінальным матчы 19 лістапада беларуска-расейскі тандэм перамог аўстралійска-брытанскі дуэт Моніка Адамчак / Наомі Броўдзі – 2:6, 7:6 (7:5), 10:6.

На падагульняючым турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў з прызавым фондам $8 млн у Лондане 19 лістапада стаў вядомы пераможца. У вырашальным паядынку бельгіец Давід Гафэн (8-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэліся з балгарскім тэнісістам Грыгарам Дзімітравым (6). У паўфінале Гафэн перамог другую ракетку планеты швейцарца Роджэра Федэрэра (2) – 2:6, 6:3, 6:2, а Дзімітраў быў мацнейшы за амерыканца Джэка Сока (9) – 4:6, 6:0,6:3.

У фінале парнага разраду аўстралійска-фінскі тандэм Джон Пірс / Хенры Контынен сустрэнецца з бразільцам Марсэла Мела і палякам Лукашам Кубатам.

belta.by