Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Істбарне



20-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (45-е месца ў рэйтынгу ВТА) не змагла выйграць першы ў кар’еры турнір катэгорыі „Прэм’ер” у Істбарне (Вялікабрытанія) з прызавым фондам 852.564 долара ЗША.

30 чэрвеня ў вырашальным матчы першая ракетка краіны саступіла другой ракетцы свету Каралін Вазняцкі (Данія) з лікам 5:7, 6:7 (5:7).

На шляху да фіналу Сабаленка перамагла амерыканку Сачыю Вікеры (82) — 4:6, 6:0, 6:1, немку Юлію Гёргес (13) – 1:6, 6:4, 6:4, Элізу Мертэнс з Бельгіі (15) — 7:5, 2:6, 7:6 (7:4), „пасеяную” пад другім нумарам чэшку Караліну Плішкаву (7) — 6:3, 2:6, 7:6 (7:5) і польку Агнешку Радваньску (31) — 6:3, 1:6, 6:3.

У парным разрадзе беларуская спартоўка (96-ты рэйтынг) разам з Су-Вэй Се (Тайвань, 19) дайшлі да паўфіналу, пераадолеўшы два кругі.

belapan.by

Фота ОНТ