Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Нью-Хэйвене



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, ужо 25-ы нумар сусветнага рэйтынгу, працягвае скараць сусветныя корты. Першая ракетка Беларусі на гэтым тыдні паспяхова выступае на турніры ў амерыканскім Нью-Хэйвене.

Сабаленка на пачатку ўпэўнена перамагла дасведчаную аўстралійку Саманту Стосур – 6:3, 6:2. У другім раўндзе было куды цяжэй. Працяглы трохсетавы матч з мінулагодняй пераможцай гэтага турніру Дар’яй Гаўрылавай, якая выступае за Аўстралію, скончыўся ўсё ж цяжкай вікторыяй беларускі – 6:3, 6:7, 7:5.

А позна ўвечары 23 ліпеня Арына Сабаленка ўпэўнена разабралася ў дзвюх партыях з прадстаўніцай Швайцарыі Беліндай Бенчыч (43-я ракетка свету) – 6:3, 6:2

За выхад у фінал Сабаленка пазмагаецца з немкай Юліяй Гёргес (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу). 

Беларускае Радыё Рацыя