САК «Алімпійскі» адмовіў «Крумкачам» у арэндзе стадыёна



Журналіст Дзмітрый Сельвеструк у сваім Telegram-канале паведаміў, што САК „Алімпійскі” адмовіў НФК „Крумкачы” ў арэндзе стадыёна на наступны сезон. Паводле інфармацыі журналіста, такое рашэнне можа быць звязана з візітам кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава.

На гэтым стадыёне „Крумкачы” гулялі ў 2014-м годзе ў другой лізе, на гэтым жа стадыёне яны перамаглі „Днепр” у 2015-м годзе і выйшлі ў вышэйшую лігу, але ў вышэйшай лізе каманда гуляла ўжо на іншым полі, паколькі „Алімпійскі” не адпавядаў патрабаванням АБФФ. У другі прыход „Крумкачоў” у другую лігу, яны таксама пачыналі на „Алімпійскім”, дзе працягнулі гуляць да канца мінулага сезона.