Салігорскі „Шахцёр” другі раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” другі год запар сталі чэмпіёнамі Беларусі. У перанесеным паядынку 15-га тура падначаленыя Аляксея Багі перамаглі ў гасцях футбалістаў „Гомеля” з лікам 3:2. Набраўшы 67 ачкоў, „Шахцёр” стаў недасягальным для пераследнікаў. Першая палова сустрэчы ў Гомелі прайшла з вялікай перавагай гаспадароў, і ўжо на 1-й хвіліне іх лепшы бамбардзір Андрэй Салавей адкрыў лік. Пасля перапынку госці сталі дзейнічаць больш актыўна, і на 67-й хвіліне гульні Ягор Філіпенка эфектным далёкім ударам аднавіў парытэт, а яшчэ праз 10 хвілін Максім Скавыш вывеў „Шахцёр” наперад. Апынуўшыся ў ролі даганяючых, гаспадары не апусцілі рукі, і праз дзве хвіліны Вадзім Пабудзей зраўняў лік. Ужо ў кампенсаваны час Ягор Філіпенка забіў пераможны гол. Для салігорскай каманды гэта трэцяе золата нацыянальнага першынства – свой першы чэмпіёнскі тытул „Шахцёр” заваяваў у 2005 годзе, а потым выйграў чэмпіянат у 2020.
„Вітэн” згуляў унічыю з „Жальгірысам” у кваліфікацыі ЛЧ па міні-футболе
Аршанскі „Вітэн” набраў першы бал у асноўным кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе. У сваім другім паядынку 3-й групы ў літоўскім Коўне чэмпіёны Беларусі згулялі ўнічыю з мясцовым „Жальгірысам” – 3:3. У першым тайме Арцём Якубаў вывеў „Вітэн” наперад, адразу пасля перапынку гаспадары на працягу дзвюх хвілін забілі тры мячы запар, а напрыканцы гульні Арцём Рось і Яўген Пераміцін двойчы засмуцілі брамніка каўнаскага клуба. На старце спаборніцтваў падначаленыя Аляксея Папова саступілі адной з мацнейшых каманд свету іспанскай „Барселоне” з лікам 1:5.
„Барселона” прайграла „Раё Вальекана”, Куман Звольнены
„Барселона” прайграла „Раё Вальекана” у матчы 11-га тура чэмпіянату Іспаніі — 0:1. Пасля гэтага матчу кіраўніцтва каталонскага клуба адправіла галоўнага трэнера каманды Рональда Кумана ў адстаўку. „Рэал” і „Асасуна” згулялі ўнічыю 0:0. Мадрыдская каманда працягвае лідыраваць у табліцы, апярэджваючы „Севілью” і „Беціс” па дадатковых паказчыках. „Ювентус” прайграў „Сасуола” 1:2, „Інтэр” узяў верх над „Эмпалі” 2:0 у матчах 10-га тура чэмпіянату Італіі. „Манчэстэр Сіці” пакінуў розыгрыш Кубка англійскай лігі, згуляўшы ўнічыю з „Вэст Хэмам” 0:0, а па пенальці прайграўшы 3:5 „Ліверпуль” прайшоў „Прэстан” перамогшы 2:0.
„Гомель” абыграў „Юнацтва”
У чарговым матчы рэгулярнага сезона хакейнай экстралігі менскае „Юнацтва” на хатнім лёдзе саступіла „Гомелю” з лікам 1:4. У трэнерскай дуэлі паміж Яўгенам Есаўлавым і Сяргеем Стасем упершыню перамог рулявы «рысяў», дагэтуль 8 разоў перамагаў трэнер „Юнацтва”, якое пацярпела чацвёртую паразу ў апошніх шасці сустрэчах. „Гомель” набірае ачкі ў 11 матчах запар. У іншых матчах гульнявога дня. „Дынама-Маладзечна” на хатняй арэне саступіла „Магілёву” 0:1. Салігорскі „Шахцёр” прайграў жлобінскаму „Металургу” 1:3. „Шахцёр” перапыніў серыю з пяці перамог. „Металург” падоўжыў да шасці матчаў серыю з ачкамі.
„Цмокi-Менск” прайгралі „Бакен Бірз” у Кубку ФІБА-Еўропа
Баскетбалісты „Цмокi-Менск” пацярпелі першую паразу на групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа. У апошнім матчы першага круга спаборніцтваў квартэта G падначаленыя Расціслава Вергуна ў дацкім Орхусе прайгралі мясцоваму клубу „Бакен Бірз” з лікам 93:101. Самым эфектыўным у складзе мінчан стаў Джэйсан Кларк, які набраў 20 ачкоў. У 4-м туры 3 лістапада мінскія „цмокі” згуляюць на выездзе з баскетбалістамі „Перыстэры”.
Ілья Івашка завяршыў выступы на турніры ў Санкт-Пецярбургу
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка завяршыў выступы на турніры катэгорыі АТР-250 у расейскім Санкт-Пецярбургу. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал беларус за паўтары гадзіны прайграў у двух сэтах шостай ракетцы планеты расіяніну Андрэю Рублёву, які пасеяны пад першым нумарам, – 4:6, 4:6.
„Мяшкоў Берасце” прыме „Эльверум” у гандбольнай Лізе чэмпіёнаў
Гандбалісты клуба „Мяшкоў Берасце” правядуць чарговы паядынак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Пасля няўдалага старту чэмпіёны Беларусі паспрабуюць набраць першыя ачкі ў хатнім.
Беларускае Радыё Рацыя
