Салігорскі „Шахцёр” стаў новым лідарам чэмпіянату Беларусі



Апошні дзень 16-га тура чэмпіянату Беларусі пачаўся з паядынку паміж футбольным клубам „Менск” і бабруйскай «Белшынай». Перад пачаткам матчу госці, якія займаюць апошняе месца ў турнірнай табліцы змянілі трэнера. Замест Эдуарда Градобоева каманду ўзначальваў Дзмітрый Мігас. Гаспадары двойчы па ходу матчу вялі ў ліку, але бабруйчане кожны раз адыгрываліся. На гол Васільева яны адказалі дакладным стрэлам Нячаева, а на мяч Грыбоўскага- мячом Нівалда ў самай канцы паядынку 2:2. Суботняя праграма 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе пачалася з сенсацыйнай гасцявой перамогі «Энергетыка-БДУ» над БАТЭ 1:0. На 19-й хвіліне госці апынуліся ў вельмі няпростай сітуацыі: за другую жоўтую картку быў выдалены абаронца, а Драгун адправіўся прабіваць пенальці. Але ўдар аднаго з лідараў БАТЭ адбіў Садоўскі. Натхнёны «Энергетык-БДУ» пайшоў наперад, і ўжо праз пару хвіліну Умараў раскошным ударам са штрафнога адкрыў лік. Барысаўчане мелі 70 хвілін, каб выправіць сітуацыю, але так і не прабілі Садоўскага, пацярпеўшы другую запар «сухую» паразу на сваім полі. Жодзінскае «Тарпеда» прайграла салігорскаму «Шахцёру» 1:4. Гэтая перамога дазволіла «Шахцёру» узначаліць турнірную табліцу чэмпіянату. Завяршыўся тур другой перамогай у сезоне «Руху» над менскім «Дынама» 1:0. Прычым адзіны гол забіў былы футбаліст «бела-блакітных» Ягор Багамольскі. У астатніх матчах «Гарадзея» і «Віцебск» згулялі ўнічыю 2:2 Завяршыўся дзень сёмай запар перамогай гарадзенскага «Нёмана». У напружаным матчы з «Іслаччу» каманда Ігара Кавалевіча здабыла вікторыю на 89-й хвіліне дзякуючы голу серба Зорана Марушыча.

Ігар Кавалевіч прызнаны лепшым трэнерам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені

Настаўнік гарадзенскага „Нёмана” Ігар Кавалевіч прызнаны лепшым трэнерам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені. Такі вынік традыцыйнага галасавання журналістаў вядучых беларускіх СМІ, які праводзіцца асацыяцыяй „Беларуская федэрацыя футбола”.

У першы летні месяц падначаленыя Ігара Кавалевіча святквалі чатыры вікторыі ў чатырох праведзеных матчах, забіўшы сем мячоў і прапусціўшы толькі адзін. Пачынаючы з 21 траўня футбалісты „Нёмана” выйгралі ўсе сем праведзеных паядынкаў і, набраўшы 29 ачкоў, падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы. У лідара барысаўскага БАТЭ ўсяго на адзін бал больш.

10 гульцоў берасцейскага „Дынама” заразіліся каронавірусам.

Агульная колькасць заражаных каронавірусам ў берасцейскім „Дынама” дасягнула 15 чалавек.

Пра гэта піша by.tribuna.com.

Футбалістаў у гэтым спісе 10 чалавек: Лапцеў, Хачэрыдзі, Садоўскі, Мілеўскі, Вітус, Крывец, Гардзяйчук, Юзэпчук, Наёк і Ігнатовіч. Трое апошніх знаходзяцца ў шпіталі. Яшчэ пяць заражаных – з ліку абслугоўваючага персаналу. Мілеўскі, Вітус і Крывец правялі поўны матч са „Смалявічамі”. Тэст ім быў зроблены толькі пасля гульні. Раней паведамлялася аб тым, што БФФ адмовіла „Дынама” у пераносе гульні са „Смалявічамі”. Чакаецца, што са „Слуцкам” у наступным туры згуляе дублюючы склад, – паведамляе крыніца.

Футбалісты „Зеніта” сталі шасціразовымі чэмпіёнам Расеі

Футбалісты „Зеніта” заваявалі другое запар і шостае ў гісторыі золата чэмпіянату Расеі, святкаваўшы перамогу ў гасцявым паядынку 26-га тура з „Краснадарам” з лікам 4:2. Зенітаўцы выйшлі наперад на 5-й хвіліне гульні пасля гола Сердара Азмуна. Апынуўшыся ў ролі даганяючых, гаспадары перахапілі ініцыятыву і на 29-й хвіліне Данііл Уткін аднавіў парытэт. Яшчэ праз 10 хвілін краснадарскія футбалісты зарабілі пенальці, але ўдар Масьеля Вандэрсана адбіў галкіпер гасцей Андрэй Лунёў. Неўзабаве ўжо „Зеніт” атрымаў права на пенальці і лепшы бамбардзір прэм’ер-лігі Арцём Дзюба забіў свой 16-ы гол у гэтым першынстве. Адразу пасля перапынку супернікі абмяняліся галамі – на 50-й хвіліне Данііл Уткін зраўняў лік, праз дзве хвіліны Сердар Азмун аформіў свой дубль, а на 72-й хвіліне Аляксей Сутормін зняў усе пытанні пра пераможцу гэтага паядынку і ўсяго чэмпіянату Расеі.

Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі дамагліся другой перамогі запар, разграміўшы грозненскі „Ахмат” з лікам 4:0. Усе галы сустрэчы ў Грозным армейцы забілі ў другой палове: на 61-й хвіліне лік адкрыў Фёдар Чалаў, яшчэ праз хвіліну яго пачын падтрымаў Нікола Влашыч, на 65-й хвіліне вызначыўся Арнар Сірурдсан, а незадоўга да фінальнага свістка абаронца гаспадароў Андрэй Сямёнаў адправіў мяч у сваю браму. Беларускі нападнік ЦСКА Ілля Шкурын не гуляў з-за траўмы.

«Яга» пазбегла паразы ад «Пагоня»

Беластоцкая «Ягелонія» у гасцявым матчы 34-га тура чэмпіяната Польшчы па футболе згуляла ўнічыю з клубам «Пагоня» Шчэцін. Лік сустрэчы 2:2. У шэрагах гаспадароў адзначыліся Каміль Дрыгас на 3-й хвіліне гульні і Адам Фрэнчак на 35-й хвіліне. Затым на 82-й хвіліне Томаш Пшыкрыл скараціў адставанне, а зраўняць лік беластачане змаглі ў дададзены час, калі Якаў Пулішыч реаэлізаваў пенальці. Для беластачанаў гэта трэці матч запар без перамогі. «Пагоня» не можа выйграць у шасці гульнях запар. У цяперашні час «Ягелонія», займаючы 7 месца ў турнірнай тубліцы, губляе 8 ачкоў да медалёвай зоны.

«Рэал» адолеў «Атлетык» у гасцях дзякуючы чарговаму голу Серхіа Рамоса

У 34-м туры іспанскай Прымеры «Атлетык» прымаў мадрыдскі «Рэал». Матч прайшоў на стадыёне «Сан-Мамэс» у Більбаа і завяршыўся з лікам 0:1. Адзіны гол быў забіты ў сярэдзіне другога тайма, на 73-й хвіліне. Яго аўтарам стаў капітан гасцей абаронца Серхіа Рамас, рэалізаваўшы пенальці, які запісаў у актыў ўжо 10-ы гол у сёлетнім розыгрышы чэмпіянату. «Рэал», набраўшы 77 ачкоў, займае першае месца ў турнірнай табліцы. «Вільярэал» саступіў «Барселоне» з лікам 1:4. Лік быў адкрыты ў пачатку матчу – на 3-й хвіліне аўтагол залічыў абаронца «Вільярэала» Паў Торэс. Гаспадары адыграліся на 14-й хвіліне, вызначыўся Жэрар Марэна. Неўзабаве «Барселону» вывеў наперад Луіс Суарэс, якому асіставаў Ліянэль Месі. У канцоўцы тайма перавагу каталонскага клуба павялічыў Антуан Грызман з перадачы Месі. На 71-й хвіліне Месі забіў гол, але ён быў адменены з дапамогай VAR. У канцоўцы сустрэчы лік да буйнога давёў Ансу Фаці з паса Жордзі Альбы. «Барселона», набраўшы 73 ачкі, займае другое месца ў турнірнай табліцы Прымеры. У матчы 30-га тура чэмпіянату Італіі па футболе „Інтэр” дома саступіў „Балонні” з лікам – 1:2. На 62-й хвіліне нападнік «Інтэра» Лаутара Марцінэс не рэалізаваў 11-метровы ўдар.

Беларускія шашысты абыгралі каманды Ізраіля і Латвіі ў чацвёртым туры Кубка нацый

Беларускай каманды Ізраіля і Латвіі. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD), паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі шашак. У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначаюць 14 удзельнікаў плэй-оф. У першых двух турах беларусы абыгралі каманды Эстоніі і Сенегала, але ў трэцім саступілі зборнай Кот-д’Івуара. У чацвёртым туры беларусы былі мацней за Ізраіль – 6:2. Пасля чатырох тураў наша каманда набрала 6 ачкоў і знаходзіцца на пятым месцы.

Беларускае Радыё Рацыя