Салігорскі „Шахцёр” зганьбіўся у Лізе Еўропы



Салігорскі „Шахцёр” у матчы кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы правёў адказны паядынак у літоўскім Марыямполі супраць клуба „Судува”. Напомнім, што першае спатканне ў Салігоску завяршылася нічыёй 0:0. Таму абедзвюм камандам патрэбна было забіваць.

Лік у сустрэчы адкрылі гаспадары – на 34-й хвіліне эфектныя „нажнцы” удаліся Повіласу Лаймонасу. Але ўжо праз чатыры хвіліны беларуская каманда адыгралася – трапны голавы стрэл здзейсніў Юрый Кавалёў. А ў канцы першага тайму здарылася выдаленне з-за дзвюх жоўтых картак абаронца „Шахцёра” Сяргея Матвейчыка. Так што далей госці дзеілі ў меншасці.

Другі тайм праходзіў з тэрытарыяльнай перавагай „Судувы”, салігорцы імкнуліся контратакаваць. Гаспадары куды бліжэй былі да поспеху, з памылкамі гуляў на браме салігорцаў і іх балгарскі брамнік Іван Караджаў. У даданы час „Судува” урэшце забіла – Альгіс Янкаускас прывёў у захапленне трыбуны. Фінальны навал салігорцаў быў запознены. Выніковыя 2:1 на карысць літоўцаў і „Шахцёр” заўчасна пакідае розыгрыш. 

Беларускае Радыё Рацыя