Самсонаў прадставіць Беларусь у розыгрышы Кубку Еўропы
Лідар зборнай Беларусі па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў выступіць у розыгрышы Кубку Еўропы ў Баку. У гэтым прэстыжным турніры возьмуць удзел 16 вядучых майстроў малой ракеткі Старога Свету. На першым этапе спаборніцтваў Уладзімір Самсонаў, які займае 13-ы нумар сусветнага рэйтынгу, згуляе ў папярэдняй групе С разам з немцам Бастыянам Штэгерам, грэкам Панагіоцісам Гіонісам і партугальцам Жоао Мантэйра. У чвэрцьфінал турніру выйдуць па 2 лепшых тэнісісты з 4 квартэтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
