Сасновіч і Гаварцова выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Гдыні



Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у польскай Гдыні з прызавым фондам 235 тысяч 200 даляраў. У 1/8 фіналу беларускі дуэт сустракаўся з нямецка-славацкім тандэмам Тамара Корпач / Тэрэза Міхалікава і амаль за дзве гадзiны перамог – 6:3, 5:7, 10:8. У чвэрцьфінале беларускі сустрэнуцца з грузінскай парай Кацярына Гаргодзэ / Вольга Калашнікава.

Беларускія баскетбалісты перамаглі славакаў у розыгрышы Кубка выкліку

Баскетбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-20) святкавалі другую перамогу запар на групавым этапе розыгрышу Кубка выкліку ў венгерскім Шапроне. У матчы другога тура папярэдняй групы Е беларусы абыгралі аднагодак са Славакіі 71:64. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Данііл Барысевіч, які набраў 13 ачкоў. Напярэдадні падначаленыя Георгія Кандрусевіча ўпэўнена абыгралі баскетбалістаў Косава – 101: 60, а славакі ўступілі венграм з лікам 74:79. У сваім заключным паядынку сёння беларусы сустрэнуцца з венгерскімі баскетбалістамі.

Легія” перамагла эстонскую «Флору»

Варшаўская „Легія” была відавочным фаварытам першага матча супраць эстонскай «Флоры” у другім раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пераможца, нагадаю, можа быць упэўнены ў гульні на групавым этапе еўракубкаў, што і было галоўнай мэтай чэмпіёнаў Польшчы. У першай гульні з «Флорай» футбалісты «Легіі» расчаравалі сваёй гульнёй і маглі нават саступіць чэмпіёну Эстоніі. У рэшце рэшт, удалося перамагчы ў Варшаве дзякуючы голу Рафаэля Лопеша на 91-й хвіліне гульні. Яшчэ адзін мяч за «Легію» забіў Барташ Капустка.

„Ліверпуль” не можа даць новыя кантракты і Салаху, і Манэ, і Фірміна.

Як паведамляе The Athletic, клуб не мае магчымасці працягнуць кантракты адначасова з Махамедам Салахам, Раберта Фірміна і Садзьё Ман. Кожнаму з іх па 29 гадоў, тэрмін пагадненняў мінае праз 2 гады, і ў далейшым плаціць вялікія грошы тром узроставым футбалістам было б залішне праблематычна. У той жа час каманда не мае намеру адначасова абнаўляць напад – гэта занадта дорага. Змены будуць паступовымі і спярша сыдзе хтосьці адзін – верагодна, Фирмино. Падаўжэнне кантракту з Салах, наадварот, з’яўляецца адной з прыярытэтных задач клуба. У мінулым сезоне Фирмино правёў 39 гульняў у АПЛ і забіў 9 галоў. Ён выступае за клуб з 2015 года, – піша sports.ru.