Сасновіч выйшла ў паўфінал брысбенскага турніру



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал турніру ў аўстралійскім Брысбене. У чвэрцьфінале яна зноў дамаглася валявой перамогі.

Аляксандра ў чвэрцьфінале гуляла супраць 38-й ракеткі свету – францужанкі Алізэ Карнэ і прайграла першы сет 3:6. Аднак наступныя дзе партыі прынеслі агульны поспех беларусцы – 6:2, 6:3. Матч працягваўся 1 гадзіну 50 хвілін.  

У паўфінале Сасновіч згуляе з прадстаўніцай Латвіі Анастасіяй Севаставай, 16-й ракеткай свету. Севастава ў чвэрцьфінале адолела сербку Аляксандру Круніч (54 нумар) – 6:2, 6:4.

Паўфінальны паядынак Сасновіч з Севаставай адбудзецца 5 студзеня і пачнецца не раней, чым а 8-й раніцы паводле беларускгаа часу.

Беларускае Радыё Рацыя