„Селтык” разграміў „Астану” ў матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў



Футбалісты казахстанскай „Астаны” не змаглі аказаць сур’ёзнага супраціўлення ў гасцявым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў шатландскаму „Селтыку”, уступіўшы з буйным лікам 0:5.

Толькі ў першыя паўгадзіны гульні ў Глазга госці захоўвалі вароты ў недатыкальнасці, а апошнія 15 мінут першага тайма прапусцілі два галы запар. Пасля перапынку футбалісты „Селтыка” поўнасцю валодалі ініцыятывай і яшчэ тройчы трапілі ў вароты Аляксандра Мокіна. Беларускія легіянеры чэмпіёнаў Казахстана Ігар Шытаў і Іван Маеўскі правялі ўвесь матч. Пасля гэтай няўдачы ў „Астаны” практычна не засталося шанцаў прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Сустрэча ў адказ адбудзецца 22 жніўня ў Астане.

Яшчэ тры матчы, якія адбыліся 16 жніўня, завяршыліся з аднолькавым рэзультатам 2:1 – грэчаскі „Алімпіякос” у сябе дома перайграў харвацкую „Рыеку”, ізраільскі „Хапаэль” перамог гасцей са славенскага „Марыбара”, а іспанская „Севілья” ў гасцях аказалася мацнейшай за турэцкі „Істанбул”. Італьянскі „Напалі” на сваім полі перамог французскую „Ніцу” з лікам 2:0.

Паўторныя паядынкі за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў пройдуць 22 і 23 жніўня. Няўдачнікі раўнда плэй-оф прадоўжаць выступленні ў другім па рангу турніры – Лізе Еўропы.

belta.by