Сенсацыя ад Аляксандры Сасновіч
Год таму
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч здзейсніла сенсацыю на турніры ў сталіцы Японіі. У Токіё 107-я ракетка свету адолела чэшку Караліну Плішкаву, нядаўнюю фіналістку адкрытага чэмпіянату ЗША, шосты нумар сусветнага рэйтынгу. Лік па партыях 6:4, 6:2 на карысць Сасновіч.
У чвэрцьфінале турніру з прызавым фондам мільён даляраў беларуска сустрэнецца з японкай Наомі Осакай, 66-й ракеткай свету.
Беларускае Радыё Рацыя