Сенсацыя: БАТЭ пацярпеў паразу ад аўтсайдара



10-ы тур нацыянальнага першынства прынёс сапраўдную сенсацыю. Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ прайграў у мястэчку Гарадзея аднайменнаму клубу і аўтсайдару турніру – 1:2.

Дзеля справядлівасці трэба зацеміць, што „Гарадзея” паказвала неблагую гульню і ў папярэдніх матчах, але ёй фатальна не шанцавала ў канцоўках. Зараз жа фартуна вярнула „пазыку” напоўніцу.

БАТЭ вызначыўся першым – ужо на 11-й хвіліне вызначыўся капітан чэмпіёнаў Ігар Стасевіч. „Гарадзея” адыгралася неўзабаве пасля перапынку – мяч забіў легіянер Боян Дубаіч. А ўжо ў даданы час выйшаўшы на замену абаронец Сяргей Усеня прынёс тры ачкі гаспадарам поля.

Такім чынам становішча ў стане лідараў зараз абвастрылася. Верх табліцы выглядае так: 1. БАТЭ – 25 ачкоў, 2. „Дынама” (Менск) – 23, 3. „Віцебск” – 20, 4. „Шахцёр” (Салігорск) – 18, 5. „Нёман” (Гародня) – 18.

А на другі дзень пасля паразы БАТЭ стала вядома пра адстаўку яго трэнера Алега Дулуба.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]