„Шахцёр” згуляе з „Марыбарам” у першым раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў



Салігорскі „Шахцёр” згуляе з „Марыбарам” у першым раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Першая сустрэча пройдзе ў Славеніі. У выпадку паразы „Шахцёр” працягне еўракубкавы шлях у трэцім адборавым раундзе Лігі канферэнцый, дзе менскае „Дынама” ў першым адборавым раундзе будзе супернічаць з чарнагорскім „Дэчычам”. Паядынкі адбудуцца 7 і 14 ліпеня, пры гэтым першую гульню беларускі клуб правядзе на сваім полі.

Хакеіст Павел Варабей зноў змяніў клуб у ECHL

Беларускі абаронца Павел Варабей абмяняны ў каманду ECHL „Уілінг Нэйлерз”, — паведамляе прэс-служба клуба. У мінулым сезоне 24-гадовы гулец згуляў за тры каманды ECHL — „Арланда Салар Бэрс”, „Індзі Фюэл” і „Джэксанвіл Айсмен”. Сумарна ў яго актыве 13 (7+6) ачкоў у 32 гульнях, пры паказчыку карыснасці 0. У плэй-оф у яго актыве дзве гульні без набраных ачкоў і паказчык карыснасці -2.

Ілля Івашка прабіўся ў 1/8 фіналу турніру АТП-500 у Гале

Беларус Ілля Івашка (42-і нумар рэйтынгу АТП) прабіўся ў 1/8 фіналу турніру АТП-500 у нямецкім Гале з прызавым фондам 2 134 520 еўра. У матчы 1/16 фіналу ён перайграў прадстаўніка Германіі Яна-Ленара Штруфа (149 АТП) — 3:6, 6:3, 7:6 (7:5).

Перарвалася рэкордная серыя Стэфана Кары

У пятым матчы фінальнай серыі паміж «Голдэн Стэйт» і «Бостанам» распасоўнік «воінаў»  Стэфан Кары не змог ні разу патрапіць з-за дугі (0 з 9). Такім чынам перапынілася яго гістарычная серыя – яму ўдавалася закінуць хаця б адзін 3-ачковы на працягу 233 матчаў запар (уключаючы 132 матчы плэй-оф, што таксама з’яўляецца рэкордам НБА).

„Баварыя” патрабуе 50 млн еўра за Левандоўскага і не хоча даваць растэрміноўку

Стала вядома, колькі «Баварыя» хоча атрымаць за Роберта Левандоўскага. Мюнхенскі клуб мае намер атрымаць за 33-гадовага нападніка 50 млн еўра адным плацяжом – без растэрміноўкі, паведаміў журналіст Рамон Салмуры. Раней стала вядома, што «Барселона» прапаноўвала за Левандоўскага 32 млн еўра. У мінулым сезоне форвард забіў 46 галоў у 50 матчах за „Баварыю” ва ўсіх турнірах.

«Манчэстэр Юнайтэд» працягвае працу над трансферам Фрэнкі дэ ​​Ёнга з «Барселоны»

На мінулым тыдні англійскі клуб зрабіў вусную прапанову па 25-гадоваму паўабаронцу ў памеры 60 млн еўра. Яшчэ 10 млн еўра „Юнайтэд” прапанаваў у выглядзе бонусаў. «Барселона» адмовілася прадаваць дэ Ёнга за такую ​​суму – каталонскі клуб хоча атрымаць каля 85 млн еўра.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота: vk.com/fcshakhterby

[manual_related_posts]