Шаракова выйграла бронзу чэмпіяната Еўропы



Беларуска Таццяна Шаракова стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку ў дысцыпліне омніум. Шаракова набрала па ходу спаборніцтваў 112 ачкоў. У срэбранай медалісткі кантынентальнага форуму, брытанкі Лауры Кені, 114 пунктаў. Перамогу святкавала прадстаўніца Нідэрландаў Кірстен Вільд – 116 балаў.

Чатыры шайбы ў трэцім перыядзе дазволілі «Нёману» перамагчы «Дынама-Маладзечна»

Хакеісты „Нёмана” абыгралі „Дынама-Маладзечна” у хатнім матчы чэмпіянату Беларусі – 5:3. Гарадзенцы умацаваліся на лідыруючай пазіцыі ў турнірнай табліцы экстралігі А. Пачатак паядынку не лепшым чынам склаўся для гаспадароў пляцоўкі. Маладзечанцы намаганнямі былога нападніка «Нёмана» Вячаслава Лісічкіна адкрылі лік на 8-й хвіліне. У пачатку другой дваццаціхвілінкі Павел Баярчук зрабіў лік 2:0 на карысць гасцей. Форвард „Нёмана” Ігар Варывончык скараціў  адставанне сваёй каманды, але нападнік „Дынама-Маладзечна” Станіслаў Кучктн зноў давёў перавагу „зуброў” да двух шайбаў. Трэці перыяд стаў зорным часам гарадзенцаў. Падначаленыя Сяргея Пушкова чатыры разы засмуцілі брамніка супернікаў. У іншым паядынку дня салігорскі „Шахцёр” у гасцявым матчы абыграў „Ліду” – 3:0.

Гамяльчанкі прайгралі дацкай камандзе ў Кубку ЕГФ

Гандбалісткі „Гомеля” саступілі дацкай камандзе „Хёрнінг-Ікаст” у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда Кубка ЕГФ  з лікам 21:33.

Нягледзячы на тое, што датчанкі лічыліся гаспадынямі дадзенага паядынку, сустрэча прайшла ў Гомелі. З-за праблем са здароўем настаўнік беларускай каманды Томаж Чатэр не змог кіраваць дзеяннямі падначаленых. У яго адсутнасць гамяльчанкі глядзеліся цалкам годна, аднак суперніцы былі дакладней у завяршальнай стадыі нападаў. Самымі выніковымі гульцамі ў складзе „Гомеля” стала Наталля Коціна, якая закінула 7 мячоў.  Матч у адказ адбудзецца 19 кастрычніка – зноў у горадзе над Сожам.

„Цмокі-Мінск” праводзяць спарынгі ў ААЭ

„Цмокі-Мінск” перамаглі каманду „Баніяс” з лікам 94:78 у другім матчы з серыі спарынгаў з клубамі ААЭ. Дружына „Цмокі-Мінск”, складзеная з гульцоў рэзервовай і моладзевай каманд сталічнага клуба, знаходзіцца ў блізкаўсходняй краіне па запрашэнні Савета Абу-Дабі па спорце ў рамках рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкім спартовым клубам і Саветам Абу-Дабі па спорце пры садзейнічанні спартовага клуба „Лазні Яс” і пасольства Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эмиратах. Расійская біятланістка вырашыла выступаць за Беларусь

Расійская біятланістка вырашыла выступаць за Беларусь

22-гадовая біятланістка з Удмуртыі ніколі не ўваходзіла ў склад нацыянальнай зборнай і не выходзіла за Расію на міжнародных стартах. На апошнім чэмпіянаце краіны яна выступіла ў адной асабістай гонцы – у спрынце, у якім заняла 44-е месца. Беларуская федэрацыя біятлона і Сабітава звярнуліся ў Саюз біятланістаў Расіі з просьбай ухваліць пераход,  і прашэнне было задаволена.

Цяпер змену спартыўнага грамадзянства павінен зацвердзіць Міжнародны саюз біятланістаў (IBU), які пакуль наклаў мараторый на пераходы біятланістаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя