„Шэрыф” у канцоўцы заваяваў пуцёўку ў Лігу Еўропы



Данецкі „Шахцёр” у матчы шостага тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў дома не здолеў адолець „Шэрыф” — 1:1. На 42-й хвіліне „гарнякоў” вывеў наперад Фернанда. „”Шэрыф” параўняў лік у канцоўцы — на 3-й даданай хвіліне вызначыўся македонскі паўабаронца Бобан Нікалаў. Малдаўскі клуб, які трэніруе Юрый Вернідуб, набраў сем ачкоў, заняў трэцяе месца і згуляе ў Лізе Еўропы.

„Ляйпцыг” перамог „Манчэстэр Сіці” — 2:1. У паралельнай гульні „ПСЖ” абыграў „Бруге” 4:1. „Манчэстэр Сіці” заняў першае месца ў групе „А” з 12 ачкамі. У „ПСЖ” 11 ачкоў і другое месца. Гэтыя каманды выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. „Ляйпцыг” набраў сем ачкоў і стаў трэцім. Каманда будзе выступаць у Лізе Еўропы. „Бруге” з чатырма ачкамі заняў апошняе, чацвёртае месца і пакідае еўракубкі.

„Рэал” перамог міланскі „Інтэр” — 2:0. У складзе пераможцаў вызначыліся Тоні Крос і Марка Асэнсіа. У „Інтэра” на 64-й хвіліне быў выдалены Нікола Барэла. Абедзве каманды выйшлі ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў. „Рэал” набраў 15 ачкоў і заняў першае месца ў групе „D”. У „Інтэра” 10 ачкоў і другое месца.  

„Мілан” прайграў „Ліверпулю” – 1:2. Падначаленыя Юргена Клопа забяспечылі сабе ўдзел у плей-оф турніру. „Мілан” за шэсць матчаў набраў 4 ачкі, каманда на 4-м месцы ў групе і больш не згуляе ў гэтым сезоне ў еўракубках. „Атлетыка” абыграў „Порту” ў матчы з трыма выдаленнямі 3:1. „Атлетыка” набраў 7 ачкоў, заняў 2-е месца ў групе В і выйшаў у 1/8 фіналу. „Порту” працягне выступы ў Лізе Еўропы.

„Аякс” перамог „Спортынг” 4:2. Пасля шасці гульняў „Аякс” узначальвае турнірную табліцу групы C, маючы ў сваім актыве 18 ачкоў. „Барусія” ў большасці разграміла „Бешыкташ” 5:0 і выйшла ў плэй-оф Лігі Еўропы.  Турэцкі «Бешыкташ» не набраў ніводнага ачка і замкнуў квартэт.

Форвард „ПСЖ” Ліянэль Месі забіў два мяча за ПСЖ. Ён забіў ужо 758 гол за кар’еру. На гол меньш па дадзеных RSSSF (арганізацыі, якая збірае статыстычныя дадзеныя аб футболе), забіў экс-форвард „Сантаса” і зборнай Бразіліі Пеле. Таксама форвард „ПСЖ” Кіліян Мбапэ зрабіў дубль у матчы шостага тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Дзякуючы гэтаму француз стаў самым маладым гульцом, які забіў 30 мячоў у Лізе чэмпіёнаў. Яму гэта ўдалося ва ўзросце 22 гадоў і 352 дзён.

Жаночая зборная Беларусі захавала 11-е месца ў рэйтынгу ФІБА

Жаночая зборная Беларусі займае 11-е месца ў абноўленым сусветным рэйтынгу ФІБА. У еўрапейскім рэйтынгу беларускі размяшчаюцца на шостым месцы. Лідыруе ў сусветнай табліцы зборная ЗША, другое месца займае каманда Іспаніі, тройку замыкаюць аўстралійкі.

Хет-трык і пераможны буліт Трунева прынёс „Шахцёру” перамогу над „Металургам”

Жлобінскі „Металург” у матчы Parimatch-Экстралігі на сваім лёдзе па булітах саступіў салігорскаму „Шахцёру” — 3:4. Героем паядынку стаў расійскі форвард „Шахцёра” Максім Трунёў, які аформіў хет-трык і стаў аўтарам пераможнага буліта. Салігорскі клуб святкаваў трэцюю перамогу запар. „Юнацтва” перайграла „Гомель” 2:1.

Іван Біёнчык пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Гомеля”

„Іван Сяргеевіч цягам двух сезонаў узначальваў нашу каманду. За гэты час „зялёна-белыя” паспелі заваяваць пуцёўку ў вышэйшую лігу, заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце і прабіцца ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі! Дзякуем за паспяховую працу, падораныя эмоцыі і футбольнае свята для ўсяго горада! Жадаем поспеху ў далейшай кар’еры!” — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта „Гомеля”.

Баскетбалісткі „Гарызонта” перамаглі на старце EWBL

Баскетбалісткі „Гарызонта” паспяхова стартавалі ў новым сезоне жаночай Еўрапейскай баскетбольнай лігі (EWBL).  У славацкім горадзе П’ешцяні ў сваім першым матчы папярэдняй групы А каманда Наталлі Трафімавай адолела ў другім авертайме мясцовы клуб „П’ешцянскі чайкі” з лікам 66:64. Самай выніковай у складзе беларускай каманды стала Анастасія Верамеенка, якая набрала 24 ачкі. Сёння чэмпіёнкі Беларусі будуць супернічаць з чэшскім „Брно”.

„Будаўнік” другі раз прайграў „Лазане”

У матчы ў адказ 1/16 фіналу Кубка выкліку „Будаўнік” на сваёй пляцоўцы саступіў „Лазане” 2:3. Беларускі клуб пачаў за здароўе, выйграўшы першыя дзве партыі, але скончыў за спачын, прайграўшы наступныя тры. У першай сустрэчы мінчане таксама прайгралі 2:3, таму ў наступны раунд выйшаў швейцарскі клуб.

Шведскі „Шэўдэ” стаў супернікам менскага СКА ў 1/8 фіналу Кубка ЕГФ

Супернікам гандбалістаў менскага СКА ў 1/8 фіналу розыгрышу Кубка ЕГФ стаў шведскі „Шэўдэ”. Такі вынік лёсавання, якое адбылося ў Вене. Першы матч адбудзецца 12 ці 13 лютага на пляцоўцы шведскага клуба, паядынак у адказ за выхад у чвэрцьфінал пройдзе 19 або 20 лютага ў Менску.

Беларускі цяжкаатлетычны саюз узначаліў Павел Лабачоў

Павел Лабачоў узначаліў Беларускі цяжкаатлетычны саюз. Такое рашэнне было прынята на справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі. Кандыдатура начальніка Віцебскай мытні, які ўзначальвае Віцебскі абласны цяжкаатлетычны саюз, ухвалена большасцю галасоў. Новы старшыня саюза – сын заслужанага трэнера СССР і БССР па цяжкай атлетыцы Анатоля Лабачова.

Беларускае Радыё Рацыя