“Шлёнск” дамогся нічыі з „Ягелоніяй”



„Ягелонія” Беласток у шостым туры польскага чэмпіянату па футболе згуляла ўнічыю 1-1 са „Шлёнскам” (Уроцлаў).  У першым тайме каманды не мелі стопрацэнтных сітуацый. Пасля перапынку гол забіў украінец Тарас Раманчук з „Ягелоніі”. На 63-й хвіліне вынік 1-1 усталяваў Міхал Мак са „Шлёнска”.

„Яга” мела яшчэ дзве добрыя сітуацыі, каб перамгчы, аднак не хапіла шчасця і дакладнасці, – пракаментаваў пасля матчу трэнер каманды Ірэнэуш Мамрот:

– Маглі мы лепш правесці матч, не прапусціць той мяч. “Шлёнск” удала разыграў сітуацыю з адвольнага штрафнога і мы згубілі каштоўныя ачкі. Як я лічу, мы былі бліжэйшымі да перамогі і таму шкада тых страчаных ачкоў.

„Ягелонія” з 13-цю ачкамі знаходзіцца на першым месцы ў Экстра-лізе. Чарговы матч беластачане згуляюць у суботу на сваім полі з „Пястам” (Глівіцы).

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя