СМІ: Домрачава выступіць на чэмпіянаце свету



Па інфармацыі нямецкіх СМІ, беларуская біятланістка Дар’я Домрачава збіраецца выступіць на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў нарвежскім Халменколене з 3 па 13 сакавіка, піша „Трыбуна„.

Раней паведамлялася, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка прапусціць ўвесь сезон у сувязі з аднаўленнем пасля монануклеёзу. Пішуць, што Домрачава пачала паўнавартасныя трэніроўкі у лістападзе мінулага года. Таксама ёсць інфармацыя аб тым, што асноўнай мэтай наведвання этапу Кубка свету ў Хохфільцэне быў не спонсарскі праект, а трэніроўкі на міжнародных трасах. Домрачава збіраецца засяродзіцца выключна на чэмпіянаце свету, інфармацыі аб удзеле на этапах Кубка свету не паступала.

[manual_related_posts]