Спартоўкі „Рытма” сталі чэмпіёнкамі Беларусі па хакеі на траве



Спартоўкі гарадзенскага „Рытма” заваявалі залатыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі па хакею на траве, адабраўшы тытул у смалявіцкай „Вікторыі”. У чацвёртым паядынку фінальнай серыі гарадзенскія хакеісткі абыгралі суперніц у Смалявічах з лікам 2:1. Да гэтага ў Гародні „Рытм” выйграў у „Вікторыі” з сухім лікам 3:0, а потым госці перамаглі ў серыі пасляматчавых булітаў – 4:3. Потым у Смалявічах поспеху зноў дамагліся гарадзенкі – 3:2 і 2:1. У серыі за бронзавыя ўзнагароды ХК „Мінск” тройчы ўпэўнена перайграў баранавіцкі клуб „Тэкстыльшчык-БарДУ” – 3:1, 5:0 і 3:0. Пераможца мужчынскага першынства вызначыцца сёння на полі ў сталічным парку імя Горкага. У пятым, вырашальным паядынку залатой серыі ХК „Мінск” сустрэнецца з берасцейскім „Будаўніком”.

Берасцейскае „Дынама” выдала найгоршы старт у чэмпіянаце Беларусі ў гісторыі клуба.

Берасцейскае „Дынама” не ведае перамог у 11 сустрэчах запар са старту чэмпіянату Беларусі па футболе – гэта клубны антырэкорд. Гэта найгоршы старт берасцейцаў у гісторыі. Дарэчы, антырэкорд вышэйшай лігі па працягласці стартавай бязвыйгрышнай серыі роўны 19 матчам  быў усталяваны ў 1997 годзе салігорскім „Шахцёрам”.

Філіпавіч афіцыйна перайшоў з БАТЭ ў бялградскі „Партызан”

Сербскі абаронца Аляксандр Філіповіч (1994) афіцыйна перайшоў з БАТЭ ў бялградскі „Партызан”. Гулец падпісаў з клубам трохгадовы кантракт, паведамляе прэс-служба „Партызана”. Філіповіч выступаў за БАТЭ з сезона-2018. У вышэйшай лізе серб правёў 118 матчаў, забіў 6 мячоў і аддаў дзевяць дзейсных перадач.

Зборная Польшчы пра адхіленне Рыбуса: не чакаем санкцый ад УЕФА ці ФІФА

У зборнай Польшчы не думаюць, што будуць пакараныя за адхіленне Мацея Рыбуса ад каманды. Пра гэта заявіў прэс-аташэ зборнай Польшчы Якуб Квяткоўскі. „Мы не чакаем якіх-небудзь санкцый з боку УЕФА ці ФІФА за размытыя фармулёўкі па нявыкліку Мацея Рыбуса. Заўсёды ўсе выклікі ў зборную курыраваліся асабіста галоўным трэнерам. Што тычыцца таго, можа быць змененае рашэнне ці не, я не ўпаўнаважаны казаць пра такое», – сказаў Квяткоўскі.

„Баварыя” і „Ліверпуль” узгаднілі ўмовы трансферу Мане

Нападнік „Ліверпуля” Садыё Манэ неўзабаве афіцыйна стане гульцом „Баварыі”. Бакі ўжо ўзгаднілі ўсе ўмовы. Сума здзелкі складзе 32 мільёны еўра без уліку бонусаў. Максімальна магчымая выручка „чырвоных” – 41 мільён. У аўторак футбаліст пройдзе медабследаванне ў Мюнхене. На наступны дзень запланавана афіцыйная прэзентацыя Манэ ў якасці новага гульца „Баварыі”. Манэ выступае за „Ліверпуль” з ліпеня 2016 года. У сезоне-2021/22 форвард забіў 23 галы і зрабіў 5 перадач у 51 матчы за каманду.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Мальёрцы

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка выйшаў у другі раўнд турніру катэгорыі АТР-250 у іспанскай Мальёрцы з прызавым фондам 886,5 тысяч еўра. У 1/16 фіналу беларус, які займае 40-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў у дзвюх партыях фіна Эміла Руўсувуоры, у якога 48-я пазіцыя, – 6:4, 6:1. У другім раундзе супернікам Іллі Івашкі будзе шостая ракетка планеты грэк Стэфанас Цыцыпас.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]