Вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у плэй-оф Лігі Еўропы



У штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя) 6 жніўня адбылася лёсаванне раўнда плэй-оф Лігі Еўропы — заключнага этапу адбору ў асноўную стадыю турніру.

У плей-оф Лігі Еўропы могуць згуляць тры беларускія клубы. Менскае і берасцейскае „Дынама” — калі пройдуць 3-ці кваліфікацыйны раўнд, барысаўскі БАТЭ — у выпадку паразы ад „Карабаху” у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў „спусціцца” ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы.

Калі БАТЭ вылеціць з ЛЧ, то ў плэй-оф ЛЕ ён згуляе з пераможцам пары „Шэрыф” (Малдова)/”Валюр” (Ісляндыя).

Берасцейскае „Дынама” ў выпадку перамогі ў супрацьстаянні 3-га кваліфікацыйнага раўнда з кіпрскім „Апалонам” сустрэнецца ў плэй-оф з пераможцам пары „Вітэс” (Галандыя)/”Базэль” (Швайцарыя).

Менскае „Дынама” ў разе перамогі ў супрацьстаянні 3-га кваліфікацыйнага раўнда з расейскім „Зенітам” згуляе ў плэй-оф з пераможцам пары „Хіберніян” (Шатляндыя)/ „Мольде” (Нарвегія).

Матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда пройдуць 9 і 16 жніўня. Гульні раўнда плэй-оф адбудуцца 23 і 30 жніўня.

belapan.by