Сталі вядомыя пары паўфіналістаў Кубка Беларусі па футболе



У менскім Доме футбола адбылося лёсаванне паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі.

Цяперашнія ўладальнікі Кубка — футбалісты барысаўскага БАТЭ — паспрачаюцца за выхад у фінал з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

У іншым паўфінале будуць супернічаць цяперашні чэмпіён краіны салігорскі «Шахцёр» і «Іслач» з Менскага раёна.

Першыя паўфінальныя матчы адбудуцца 21 красавіка ў Барысаве і Салігорску, матчы ў адказ пройдуць 5 траўня ў Жодзіне і Менску. Вырашальны паядынак 30-га Кубка Беларусі адбудзецца 23 траўня ў Гомелі.

У фінальным матчы мінулага кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ з мінімальнай перавагай 1:0 адолелі ў дадатковы час берасцейскае «Дынама».

zviazda.by