„Сталіца” і БЧ перамаглі ў першых паўфіналах
У розыгрышы Кубка Беларусі па міні-футболе адбыліся першыя паўфінальныя паядынкі.
Дзеючыя чэмпіёны – спартоўцы менскай „Сталіцы” перайгралі на сваёй пляцоўцы фіналіста мінулага кубкавага розыгрышу аршанскі „Вітэн” з лікам 4:1. Сустрэча ў адказ адбудзецца 25 снежня ў Воршы. Больш упартым атрымаўся паўфінальны паядынак двух гомельскіх каманд. У напружанай барацьбе БЧ адолеў землякоў з ВРЗ з мінімальнай перавагай – 2:1. Другая частка гомельскага дэрбі пройдзе 25 снежня.
Ілья Івашка – у кваліфікацыйным спісе на „Australian Open”
Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (131 АТП) трапіў у кваліфікацыйны ліст на першы ў сезоне турнір „Вялікага шлема” – „Australian Open”. Турнір з прызавым фондам звыш 73 млн даляраў пройдзе на кортах Мельбурна з 20 студзеня па 2 лютага.
БАТЭ замкнуў топ-40 рэйтынгу лепшых клубаў у гісторыі Лігі чэмпіёнаў
Пятнаццаціразовы чэмпіён Беларусі БАТЭ заняў 40-е месца ў рэйтынгу лепшых клубаў у гісторыі Лігі чэмпіёнаў, які апублікаваў УЕФА. У спіс трапілі сем беларускіх каманд, лепшай сярод якіх са 102 ачкамі быў барысаўскі клуб. У галоўным еўракубку „жоўта-сінія” згулялі 100 матчаў: 36 перамог, 30 нічыіх і 34 паразы. Лідыруе ў спісе мадрыдскі Рэал, другое месца ў мюнхенскай Баварыі, замыкае тройку Барселона.
Аляксандр Падшывалаў увайшоў у сімвалічную зборную 18-га тура чэмпіянату Германіі
Аляксандр Падшывалаў трапіў у сімвалічную зборную 18-га тура чэмпіянату Германіі па гандболе. Разыгрываючы зборнай Беларусі закінуў пяць мячоў у вароты „Бергіша” і дапамог „Міндэну” здабыць перамогу (26:23). Усяго ў чэмпіянаце Нямеччыны Аляксандр Падшывалаў правёў 14 матчаў і закінуў 28 мячоў.
„МЮ” хоча абмяняць Пагба ў „Ювентус” з даплатай з боку Турына
„Манчэстэр Юнайтэд” у зімовае трансфернае акно можа абмяняць паўабаронцу Поля Пагба ў „Ювентус”, паведамляе Tuttosport. У адваротным кірунку адправіцца хаўбек Эмрэ Джан, таксама турынцы павінны будуць даплаціць 60 мільёнаў еўра. З-за траўмы 26-гадовы Пагба не выходзіў на поле з верасня. У бягучым сезоне хаўбек правёў пяць матчаў за „МЮ” і аддаў дзве выніковыя перадачы.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота mini.football.by
