Станіслаў Кашпарэк летам 2021 год далучыцца да „Мяшкоў Брэст”



Станіслаў Кашпарэк стаў гульцом „Мяшкоў Брэст”. 24-гадовы правы паўсярэдні „Піка” і зборнай Чэхіі заключыў з клубам двухгадовы кантракт.

Улетку Кашпарэк далучыцца да „Мяшкоў Брэст”, дзе заменіць на пазіцыі правага паўсярэдняга Марка Паніча, які адправіцца ў французскі „Манпелье”, – гаворыцца ў паведамленні сайта „Мяшкоў Брэст”.

Вікторыя Азаранка выйшла ў 3-й круг ў Маямі

Немка Лаўра Зігемунд знялася з турніра ў Маямі з-за траўмы калена. Яна павінна была гуляць з Вікторыяй Азаранка, якая стартуе з другога круга. Такім чынам, Азаранка, не правёўшы ні матчу, выйшла ў трэці раўнд. Там яна сустрэнецца з Ангелікай Кербер або Рэнатай Заразуа. Восьмая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў паядынку 1/32 фіналу ўвечары сустрэнецца з балгарскай тэнісісткай Цвятанай Піронкавай (131), якая ў вырашальным матчы кваліфікацыі перамагла беларуску Вольгу Гаварцову (143).

Германія і Нідэрланды – суперніцы Беларусі ў кваліфікацыі ЧЕ

У штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола ў Вене прайшло лёсаванне адборавага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы па гандболе 2022 года. Гандбалісткі зборнай Беларусі выступяць у 3-й кваліфікацыйнай групе, дзе іх суперніцамі будуць каманды Германіі і Нідэрландаў. Яшчэ адзін удзельнік гэтага квартэта вызначыцца пасля заканчэння турніру ў папярэдняй групе 2, у якой згуляюць зборныя Латвіі, Італіі, Босніі і Герцагавіны.

„Тамбоў” адхіліў ад трэніровак беларуса Дзмітрыя Германа, падазраванага ў гульні на стаўках

Спартовы дырэктар „Тамбова” Павел Худзякоў заявіў, што клуб адхіліў двух футбалістаў каманды, якія падазраюцца ў гульні на стаўках. „Пазіцыя клуба ў сітуацыі, якая склалася, досыць простая. На дадзены момант мы не бачым якіх-небудзь юрыдычных падстаў, якія сведчаць аб вінаватасці нашых гульцоў. Тым не менш каб абараніць каманду ад негатыўнага фону і разнастайных чутак, кіраўніцтва клуба і трэнерскі штаб прынялі сумеснае рашэнне адхіліць Дзмітрыя Германа і Аляксандра Еркіна ад трэніровак да канца разбору па гэтым пытанні”, – заявіў Худзякоў. 24 сакавіка стала вядома, што Расейскі футбольны саюз (РФС) западозрыў ў гульні на стаўках двух футбалістаў „Тамбова”, беларуса Дзмітрыя Германа і Аляксандра Еркіна. Паведамлялася, што абодва гульцы былі выкліканыя ў РФС.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: meshkovbrest.by