Стартаваў 25-ы чэмпіянат Беларусі па футболе
Двума матчамі 10 красавіка стартаваў 25-ы чэмпіянат Беларусі па футболе. Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ прымаў на сваёй арэне ФК „Слуцк” і задаволіўся мінімальнай вікторыяй – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў сербскі легіянер Філіп Младэнавіч на 36-й хвіліне.
У іншым матчы дня „Гомель” на родным стадыёне давёў сваю перавагу над бабруйскай „Белшынай” – 2:0. Галы на рахунку Аляксея Цеслюка (16-я хвіліна) і Паўла Сітко (33-я).
Беларускае Радыё Рацыя
