Стартаваў 26-ы чэмпіянат Беларусі па футболе
Матчам у Менску стартаваў 26-ы чэмпіянат краіны па футболе. Удзел у мацнейшым айчынным дывізіёне сёлета бяруць 16 клубаў. У першым паядынку абсалютны дэбютант вышэйшай лігі „Іслач” дастаткова ўпэўнена адолеў наваполацкі „Нафтан” – 2:0. Першы гол турніру забіў Аляксандр Лебядзеў на 16-й хвіліне. Гэта быў 25-ы гол форварда ў матчах вышэйшай лігі. Замацаваў поспех „Іслачы” Канстанцін Бялоў на 37-й хвіліне.
У суботу пройдуць яшчэ 6 матчаў першага туру, у нядзелю яшчэ адзін паядынак.
Беларускае Радыё Рацыя
