Стартуе Чэмпіянат свету па біятлоне



5-га сакавіка ў фінскім Канціялахці стартуе Чэмпіянат свету па біятлоне. Пачнецца ён змешанай эстафетай. У гонцы, якая стартуе ў 19.15 па менскім часе, зборная Беларусі будзе выступаць пад 8-м нумарам. На першым этапе за каманду пабяжыць Надзея Скардзіна. Яна перадасць эстафету Дар’і Домрачавай. На трэцім па ліку і першым мужчынскім этапе выступіць Уладзімір Чапелін, а фінішаваць будзе Юрый Лядаў.

Усяго ў старт-лісце першай гонкі сусветнага форуму значацца 26 каманд.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belta.by