Сцяпан Фалькоўскі можа перайсці ў СКА



Абаронца зборнай Беларусі Сцяпан Фалькоўскі можа перайсці ў піцерскі СКА. Аднабаковы пагадненне разлічана на 2 гады, паведамляе телеграм-канал Hockey.by. Мінулы сезон хакеіст правёў у менскім „Дынама”, дзе ў 42 матчах набраў 20 (8+12) ачкоў. У снежні КХЛ прызнала Фалькоўскага лепшым абаронцам месяца – у 9 матчах Сцяпан набраў 6 (3+3) ачкоў.

 

Хакей. Эдуард Занкавец афіцыйна ўзначаліў новакузнецкі „Металург”

Былы галоўны трэнер піцерскага „Дынама” беларус Эдуард Занкавец стаў новым трэнерам новакузнецкага „Металурга”, – паведамляе „твітар” ВХЛ. Раней камандай кіраваў Яўген Папіхін. У мінулым сезоне ВХЛ новакузнецкі клуб у фінальнай серыі турніру саступіў „Югры” – 1-4.

 

Уладзімір Самсонаў стаў уладальнікам алімпійскай ліцэнзіі ў настольным тэнісе

Лідар нацыянальнай каманды па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў стаў уладальнікам ліцэнзіі на ўдзел у Гульнях Алімпіяды ў Токіо. Міжнародная федэрацыя настольнага тэніса (IITF) 1 чэрвеня апублікавала алімпійскі кваліфікацыйны рэйтынг, паводле якога 45-гадовы беларускі спартовец размяшчаецца на 29-й пазіцыі і зможа прыняць удзел у Гульнях у сталіцы Японіі. Для Уладзіміра Самсонава гэта будзе сёмая Алімпіяда ў кар’еры. Найбольш высокага выніку раней ён дамогся ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе заняў 4-е месца.

 

Эрык Гарсія вярнуўся з „Манчэстар Сіці” ў „Барселону”

Абаронца „Манчэстар Сіці” Эрык Гарсія працягне кар’еру ў „Барселоне”, – інфармуе афіцыйны сайт „сіне-гранатавых”. 20-гадовы гулец падпісаў з каталонскім клубам кантракт да канца сезона-2025/26. У яго пагадненні з „Барселонай” прапісана сума адчэпных у памеры 400 млн еўра. Эрык Гарсія – выхаванец акадэміі „Барселоны”. У ліпені 2017 гады ён за 1,7 мільёна еўра перайшоў у „Манчэстэр Сіці”. Зараз партал „Transfermarkt” ацэньвае 20-гадовага гульца зборнай Іспаніі ў 20 млн еўра.

 

Беларуская моладзевая зборная згуляе з БАТЭ і „Іслаччу”

Пасля пераносу на наступны год матча кваліфікацыі моладзевага чэмпіянату Еўропы УЕФА 2023 года паміж Беларуссю і Кіпрам, які быў намечаны на 5 чэрвеня, АБФФ дасягнула дамоўленасці аб правядзенні спарынгаў для каманды Сяргея Ясінскага з клубамі вышэйшай лігі – БАТЭ і „Іслаччу”. Пра гэта паведамляе прэс-служба федэрацыі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя