Суддзі не далі перамогу Дзмітрыю Валенту



Двубой Дзмітрыя Валента і Саймана Маркуса праходзіў у кітайскім Гуаньчжоў у нядзелю, 26 кастрычніка. Падзею транслявалі прыкладна на 170 краін свету.

Беларускі “баец у вышыванцы” пераўзышоў зорнага канадца ў клінчы. Падавалася, што Дзмітрый давёў да мэты як мінімум не менш чыстых акцэнтаваных удараў, чым супернік. Але суддзі аддалі перамогу канадцу. Звязана гэта можа быць і з тым, што ў Кітаі Сайман Маркус з’яўляецца суперзоркай і ў плане вядзення бізнесу яго перамога арганізатарам больш выгадная.

У паядынку з Маркусам беларус зноў выйшаў на рынг у традыцыйнай беларускай вышыванцы.

Сайман Маркус з’яўляецца на сёння першым нумарам сусветнага муай-тай у вазе 80 кг, дзе выступае Дзмітрый Валент. Двубой у Гуаньчжоў меўся стаць своеасаблівым змаганнем за трон у гэтым відзе спорту.

Беларускае Радыё Рацыя