Судзейства папсавала матч БАТЭ-Нёман
Перадапошні тур футбольнага чэмпіянату Беларусі стаўся сапсаваным у выніку кепскага судзейства вырашальных матчаў. Барысаўскі БАТЭ прымаў гарадзенскі „Нёман” і пасля першага тайму прайграваў 0:1. Мяч з пенальці забіў Валерый Жукоўскі. У другім тайме барысаўцы высілкамі Мікалая Сігневіча хутка адыграліся. А потым здарыўся сапраўдны скандал. Віталь Радзівонаў у момант забівання другога мяча дапамог сабе рукой, судзейская брыгада гэтага не заўважыла ці не захацела заўважаць. Саправядлівыя пратэсты гарадзенцаў прывялі толькі да жоўтых картак і выдалення іх гульца. У выніку „Нёман” апусціў рукі і прапусціў яшчэ мяч ад Міхаіла Гардзяйчука. 3:1 на карысць БАТЭ.
Салігорскі „Шахцёр”, які да гэтага туру быў лідарам, прайграў на сваім полі жодзінскаму „Тарпеда” – 1:2. Цягам гульні лік мог стаць і 0:3. Але другі гол жодзінцаў быў зафіксаваны з відавочнага афсайду, што таксама наклала свой адбітак на зыход матчу.
Менскае „Дынама” сваім парадкам перамагло „Крумкачоў” з сваім любімым лікам 1:0. Каштоўны гол на рахунку Уладзіміра Хвашчынскага.
Становішча лідараў перад апошнім турам: 1. БАТЭ – 67 ачкоў, 2. „Дынама” (Менск) – 65, 3. „Шахцёр” – 65.
Матчы апошянга туру з удзелам лідараў:
26 лістапада: „Гарадзея” — БАТЭ, „Нёман” – „Шахцёр”, ФК „Віцебск” – „Дынама” (Менск). Беларускае Радыё Рацыя
