Супернікам „Гарызонта” па групе Еўракубка ФІБА стаў польскі „Люблін”
Супернікам жаночага БК «Гарызонт» (Менская вобл.) па групе „С” Еўракубка ФІБА стаў польскі „Люблін”, які ў кваліфікацыйных матчах двойчы перамог расейскі „Спартак” (Віднае) – 62:61 і 73:69. Таксама ў квартэце „С” выступяць турэцкі „Мерсін” і польскі „Гожув”. Стартавы матч „Гарызонт” правядзе 14 кастрычніка. На хатняй пляцоўцы ў Маладзечне каманда Наталлі Трафімавай прыме турэцкі клуб.
Уладзіслаў Калячонак пазбег першага адсеву ў „Арызоне”
Генеральны менеджэр „Арызоны” Біл Армстронг абвясціў аб тым, што размяшчэнне клуба пакінулі адразу 10 хакеістаў. Сярод іх няма беларускага абаронцы Уладзіслава Калячонка. Зараз у трэніровачным лагеры „Каётаў” засталося 39 гульцоў. Арызона адкрые рэгулярны сезон 14 кастрычніка.
А вось яшчэ адзін беларускі абаронца Дзмітрый Кузьмін (2003 г.) пакінуў перадсезонны кэмп „Вініпегу”. „Джэтс” адправілі беларуса ў клуб „Флінт” з канадскай юніёрскай лігі OHL.
„Манрэаль” зможа запаўняць трыбуны на 100% на матчах новага сезона НХЛ
„Манрэаль Канадзіенс” атрымаў дазвол уладаў Квэбэка цалкам запаўняць трыбуны на матчах новага сезона Нацыянальнай хакейнай лігі. На хатніх гульнях „Канадзіенс” змогуць прысутнічаць да 21 302 гледачоў. Першая гульня ў новым сезоне дома пройдзе 17 кастрычніка з „Рэйнджэрс”. Раней паведамлялася, што „Манрэаль” і „Ванкувер” будуць адзінымі клубамі НХЛ з абмежаваннямі наведвальнасці ў новым сезоне.
Ціма Вернер хоча пакінуць „Чэлсі”
Нападнік „Чэлсі” Ціма Вернер незадаволены сваім становішчам у камандзе. Калі сітуацыя не зменіцца, то немец папросіць кіраўніцтва лонданскага клуба пра трансфер наступным летам. У гэтым сезоне Вернер прайграе канкурэнцыю за месца ў асноўным складзе Рамэлу Лукаку. Немец стаў гульцом „Чэлсі” у ліпені 2020 года. „Сінія” заплацілі за яго „Лейпцыгу” € 53 млн.
Беларускае Радыё Рацыя
