Супернікі менскага “Дынама” у Лізе Еўропы
Сёння ў выніку лёсавання вызначыліся склады ўсіх 12 групаў асноўнага розыгрышу футбольнай Лігі Еўропы. Беларускае сталічнае “Дынама” трапіла ў квартэт “К”, дзе пазмагаецца з італійскай “Фіярэнцінай”, ПАОКам з Грэцыі і французскім “Генгамам”. Вынікі жэрабя можна прызнаць спрыяльнымі для беларускай каманды. Беларускае Радыё Рацыя
