Свёнтэк і Колінз сталі паўфіналісткамі Australian Open



На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе вызначыліся ўсе ўдзельніцы паўфінальнай стадыі жаночага адзіночнага разраду. Польская тэнісістка Іга Свёнтэк (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла ў трохгадзінным чвэрцьфінальным паядынку эстонку Каю Канепі (115) – 4:6, 7:6 (7:2), 6:3. 27 студзеня ў паўфінале саперніцай полькі будзе амерыканская тэнісістка Даніэль Колінз (30), якая перамагла францужанку Алізе Карнэ (61) – 7:5, 6:1. У другім паўфінальным матчы лідар сусветнага рэйтынгу аўстралійка Эшлі Барці сустрэнецца з амерыканкай Мэдысан Кіз (51).

У нацыянальных зборных па лёгкай атлетыцы і веславанні на байдарках і каноэ скасаваны пасады галоўных трэнераў

Міністр спорт і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук паведаміў, што ў нацыянальных зборных па лёгкай атлетыцы і веславанні на байдарках і каноэ скасаваны пасады галоўных трэнераў. Іх на момант завяршэння Алімпіяды ў Токіа займалі адпаведна Юрый Майсевіч і Уладзімір Шантаровіч.

Рэкардсменам НХЛ па колькасці згуляных матчаў запар стаў Кіт Яндл

Абаронца „Філадэльфіі” Кіт Яндл стаў рэкардсменам рэгулярных чэмпіянатаў НХЛ, правёўшы 965-ы матч запар без пропускаў. Серыя 35-гадовага амерыканца стартавала 26 сакавіка 2009 гады. У гэты перыяд абаронца таксама выступаў за „Фінікс/Арызону”, „Рэйнджэрс” і „Фларыду”. Яндл перасягнуў рэкорд Дуга Джарвіса (964 матчы запар), які гуляў у НХЛ з 1975 па 1987 год.

Экс-трэнер «Шэрыфа» Рашкевіч узначаліў «Ліду»

Экс-трэнер малдаўскага „Шэрыфа” Віталь Рашкевіч узначаліў „Ліду”. Рашкевіч выступаў за „Ліду” ў якасці гульца, а таксама ўзначальваў каманду ў 2002-2004 гадах, калі каманда гуляла ў Першай лізе. Сяргей Петрушэўскі, які ўзначальваў „Ліду” ў мінулым сезоне, можа застацца ў клубе ў якасці асістэнта галоўнага трэнера. У мінулым сезоне „Ліда” заняла 11 месца ў першай лізе.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]