Сярэбраны скачок Дар’і Домрачавай



Уражвальны сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў здзейсніла 12 лютага беларуская біятланістка Дар’я Домрачава. У гонцы пераследу на чэмпіянаце свету, які праходзіць у цірольскім Хохфільцэне (Аўстрыя), Домрачава, якая зусім нядаўна вярнулася пасля родаў на лыжню, узнялася з 27-га (!) стартавага месца ажно на другую пазіцыю. Апярэдзіць ДД здолела толькі немка Лаўра Дальмаер, якая „пераплавіла” сваё серабро спрынта ў золата пасьюта. Бронзавай прызёркай стала чэшка Габрыэла Коўкалава, якая выйграла папярэдні спабор. У пераследзе Коўкалава ажно тройчы не трапіла ў мішэнь, накручвала штрафныя кругі, але неслася па трасе з шалёнай хуткасцю. Дальмаер таксама не была бездакорнай у стральбе – адна памылка. А вось Домрачава прайшла дыстанцыю без промахаў.

Іншыя беларускі выступілі так: Надзея Скардзіна заняла 19-е месца, Ірына Крыўко фінішавала 45-й.

Беларускае Радыё Рацыя