Сярэбраныя беларускія стралкі



Дружына Беларусі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі заваявала серабро чэмпіянату свету, што праходзіць у іспанскай Гранадзе. Беларусы сталі другімі ў практыкаванні лежачы. У складзе зборнай Беларусі выступалі алімпійскі чэмпіён Сяргей Мартынаў, а таксама Юрый Шчэрбацэвіч і Віталь Бубновіч. Яны набралі 1870,0 ачкоў, саступіўшы пераможцам – кітайцам толькі 8 дзесятых бала. Бронзу заваявалі стралкі Сербіі – 1868,4.

Беларускае Радыё Рацыя