Сяргей Далідовіч заняў 4-е месца на Югорскім марафоне і аб’явіў аб завяршэнні кар’еры



Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч заняў чацвёртае месца на Югорскім марафоне.

У спаборніцтвах, якія прайшлі ў Ханты-Мансійску, беларус фінішаваў у групе лідараў і ўсяго тры секунды ўступіў пераможцу Аляксандру Бальшунову (Расея) – 1 гадз 56 хв 29 сек. Другое месца заняў расіянін Рауль Шакірзянаў, бронзавым прызёрам марафону стаў яго суайчыннік Аляксандр Лягкоў.

Пасля завяршэння выступлення Сяргей Далідовіч у сацсетках пракаменціраваў вынікі старту. „Яшчэ адна гонка завершана – прыехаў чацвёртым. Дакладней, прафесійная кар’ера закончана. Прыемна завяршыць у такой кампаніі моцных спартсменаў. Эмоцый пакуль няма, але прыйдуць потым”, – адзначыў беларускі лыжнік.

Сяргей Далідовіч за сваю прафесійную кар’еру прыняў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях і на 12 чэмпіянатах свету.

belta.by