Сяргей Касціцын заключыў кантракт з ніжагародскім „Тарпеда”



Форвард зборнай Беларусі Сяргей Касціцын пакінуў менскае „Дынама” і заключыў кантракт з ніжагародскім „Тарпеда”. Пра гэта паведамляе tut.by. У мінулым сезоне форвард правёў за „зуброў” 50 сустрэч, у якіх адзначыўся 28 (5 + 23) баламі. Годам раней ён набраў 24 (12 + 12) балы у 62 гульнях за „Тарпеда”.

Здзелку раней анансавалі расейскія СМІ. Зараз Касціцын-малодшы рыхтуецца да чэмпіянату свету ў складзе зборнай Беларусі.