Сяргей Крывец перайшоў у польскую «Арку»



Беларускі паўабаронца Сяргей Крывец перайшоў у польскі клуб «Арка» з Гдыні. Кантракт падпісаны тэрмінам на адзін год з магчымасцю яго працягнення, — паведамляе gol24.pl.

Беларускі футбаліст вядомы на польскіх стадыёнах яшчэ з 2009 года. У мінулым сезоне Крывец выступаў у “Вісле”, правёў 23 матчы ў чэмпіянаце Польшчы, забіў 2 мячы. Ён змяніў некалькі клубаў, у тым ліку выступаў за барысаўскі БАТЭ.

У гэтым сезоне новы клуб Крыўца згуляе ў Лізе Еўропы з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.