Сяргей Цяртышны стаў галоўным трэнерам ХК „Металург-Жлобін”
Расейскі спецыяліст Сяргей Цяртышны прызначаны галоўным трэнерам жлобінскага „Металурга”, паведамілі ў прэс-службе клуба.
Сяргей Цяртышны заключыў кантракт са жлобінскім клубам у пачатку гэтага месяца і займаў пасаду трэнера па абарочнай лініі. Аляксандр Гаўрылёнак, які раней выконваў абавязкі галоўнага трэнера, застанецца ў трэнерскім штабе як памочнік.
Свой трэнерскі шлях Сяргей Цяртышны пачаў з фарм-клуба чалябінскага „Трактара” і праз год быў запрошаны ў галоўную каманду ў ролі асістэнта настаўніка Андрэя Назарава.
Сем наступных гадоў, шэсць з якіх былі ўжо ў КХЛ, трэнерскі штаб „Трактара” не абыходзіўся без Сяргея Цяртышнага.
Пасля адыходу Андрэя Назарава Сяргей Цяртышны цягам чатырох сезонаў быў асістэнтам заслужанага трэнера Расеі Валерыя Белавусава, з якім чалябінскі „Трактар” стаў уладальнікам бронзавых і сярэбраных узнагарод КХЛ у сезонах-2011/12 і 2012/13.
