Сёння адбудзецца развітанне з беларускім футбалістам Сяргеем Герасімцом
Сяргей Герасімец – лепшы футбаліст Беларусі-1993 і аўтар таго самага гола галандцам ў 1995-м, пасля якога мы выйгралі ў Галандыі.
Павагу Герасімец у беларусаў заслужыў не толькі сваімі футбольнымі дасягненнямі. Сваё асабістае меркаванне спецыяліст выказваў адкрыта і даволі жорстка. Сяргей Герасімец, як і многія беларускія спартсмены, падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Сяргей Герасімец растлумачыў такі ўчынак, цытата: „Падпісаў гэты ліст, таму што перажываю за тое, што адбываецца ў краіне … Таму калі на акцыі пратэсту выйшла амаль уся краіна, то фальсіфікацыя выбараў стала відавочна. Адважна пра гэта заяўляю … Складваецца адчуванне, што прэзідэнт ваюе з уласным народам … з пасады прэзідэнта нельга ладзіць сямейны бізнэс „.
Цырымонія развітання з выдатным беларускім футбалістам Сяргеем Герасімцом адбудзецца сёння, 1 кастрычніка, а 13:00 на Смаленскіх могілках (г. Санкт-Пецярбург, вул. Камская, 24).
