Таццяна Халадовіч перамагла з нацыянальным рэкордам у кіданні дзіды
Кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч перамагла з нацыянальным рэкордам на этапе «Брыльянтавай лігі», які праходзіць у нарвежскім Осла.
Беларуска ў сваёй лепшай спробе кінула дзіду на 67 м 47 см і перасягнула свой жа рэкорд краіны (66 м 34 см), які быў усталяваны ў 2016 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме. Яе сёлетні вынік з’яўляецца лепшым у бягучым сезоне ў Еўропе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота IAAF
