Таццяна Шаракова стала бронзавай прызёркай ЧЕ
Беларуска Таццяна Шаракова заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы па велагонках на трэку.
У Берліне, дзе праходзяць спаборніцтвы, лідар жаночай зборнай Беларусі паспяхова правяла гонку па ачках. Таццяна Шаракова змагла апярэдзіць на круг разам з дзвюма спадарожніцамі асноўную групу. Паспяхова беларуска набірала ачкі і на прамежкавых фінішах. Усяго ёй удалося набраць 31 ачко.
Чэмпіёнкай Еўропы стала датчанка Трыне Шміт, серабро ў актыве расіянкі Гульназ Бадыковай.
Чэмпіянат Еўропы завершыцца ў Берліне 22 кастрычніка.
