Траіх беларускіх лёгкаатлетаў не дапусцілі да Алімпіяды
20 гадоў таму
Пра гэта паведамляе Незалежны лёгкаатлетычны орган па барацьбе з негатыўнымі з’явамі (Athletics Integrity Unit).
Прычынай называецца невыкананне аднаго з пунктаў антыдопінгавых правілаў. У перыяд, калі не праводзяцца спаборніцтвы, спартсмены павінны прайсці тры допінг-тэсты з інтэрвалам не меней за тры тыдні на працягу 10 месяцаў. Інакш атлет не атрымае права прадстаўляць сваю краіну і на Алімпійскіх гульнях, і на Алімпіядзе.
Стала вядома, што ў Токіа не выступіць лёгкаатлетка, скакуха ў вышыню Марыя Жодзік. Відавочна, што яна з згаданага спісу, паколькі прычынай называлася недастатковая колькасць допінг-тэстаў за сезон.
Беларускае Радыё Рацыя
