Трэнер „Гарадзеі”: Збор у Польшчы абыходзіцца танней, чым у Беларусі



Галоўны трэнер „Гарадзеі” Сяргей Яромка распавёў „Прессболу” пра збор у Польшчы.

„Рэдкая каманда па цяперашніх часах можа дазволіць сабе трэніровачны збор за мяжой. Скажу адразу: збор у Польшчы абыходзіцца танней, чым у Беларусі. Таму і быў абраны гэты варыянт. Такая эканамічная сытуацыя. Працуем з добрымі партнёрамі. У мінулым годзе ў міжсезонне таксама выбіраліся ў Пулавы. Узважыўшы разам з кіраўніцтвам усе „за” і „супраць”, прынялі рашэнне прыехаць сюды зноў. Да таго ж у нас у праграме чатыры міжнародныя гульні. Калі хтосьці гэтага не разумее, расшыфроўваю: яны заўсёды ідуць у плюс камандзе”, паведаміў Сяргей Яромка.

Бюджэт „Гарадзеі” у новым сезоне складзе каля 820 тысяч даляраў.